4 траўня 2024, Субота, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткі на онлайн-рытэйл у РФ будуць сінхранізаваныя з беларускімі і казахстанскімі

Падаткі на онлайн-рытэйл у РФ будуць сінхранізаваныя з беларускімі і казахстанскімі

Расея хоча атрымліваць падаткі ад электроннага гандлю, а іх сума павінна быць скаардынаваная з беларускімі і казахстанскімі партнёрамі.

Пра гэта заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, выступаючы на Дзелавым саміце АТЭС у Пекіне, паведамляе Інтэрфакс.

«Аб'ём электроннага гандлю вельмі вялікі, ён пастаянна расце. Вядома, дзяржава павінна забяспечыць свае інтарэсы, і фіскальная палітыка павінна адпавядаць узроўню развіцця гэтага сегмента гандлю і патрабаванням гэтага бізнэсу», - заявіў У. Пуцін.

Ён падкрэсліў, што ў Расеі ўзровень падаткаабкладання e-commerce «не павінен істотна адрознівацца ад практык, прынятых у іншых краінах». Узровень падаткаабкладання электроннага гандлю павінен быць сінхранізаваны ў рамках Мытнага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза, які пачынае дзейнічаць з 1 студзеня 2015 года, упэўнены У. Пуцін. «Калі ў Расеі будуць адны лічбы, у Казахстане іншыя, а ў Беларусі - трэція, то ўвесь бізнэс пераедзе альбо ў Казахстан, альбо ў Беларусь», - сказаў прэзідэнт РФ.

«Мы гэтую працу цяпер з калегамі праводзім, але мы гэта будзем рабіць збалансавана, каб не наносіць неапраўдана моцных удараў па бізнэсу, а наадварот, пакідаць для яго спрыяльны ўзровень працы, але забяспечыць фіскальныя інтарэсы дзяржавы», - адзначыў У.Пуцін.

«Мы загадзя пра гэта аб'явім, гэта будзе свабодная дыскусія, у тым ліку ў парламентах Расеі, Беларусі і Казахстана», - запэўніў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках