4 траўня 2024, Субота, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя затрымала галадоўнікаў у Бабруйску

24
Міліцыя затрымала галадоўнікаў у Бабруйску

Таксама затрыманыя двое журналістаў.

Пра гэта распавёў старшыня арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў (БЗТДіА) Міхаіл Кавалькоў, піша БелаПАН.

З ягоных слоў, іх затрымалі па дарозе да заводу. «Міліцыя забрала нашу машыну, дакументы і вязе нас ва УУС», - сказаў ён па тэлефоне.

Акрамя таго, міліцыянты не патлумачылі прычыны затрымання. Як адзначыў Кавалькоў, у яго выпадку пытанні ў работнікаў міліцыі выклікала пасведчанне кіроўцы. «Гэта не дакумент, патрэбен пашпарт. Але ў астатніх былі пашпарты, і іх забралі без тлумачэння прычын», - адзначыў ён.

Нагадаем, звольненыя з заводу чальцы СПБ Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка 5 лістапада абвясцілі галадоўку ў будынку Бабруйскага гарвыканкама, патрабуючы захавання іх канстытуцыйнага права на працу. Ім двойчы даводзілася пакідаць будынак з патрабаваня міліцыі і чыноўнікаў. 6 лістапада чацвёра галадоўнікаў працягнулі акцыю пратэсту недалёка ад прахадной БЗТДіА. На выходныя яны перарывалі галадоўку і аднавілі яе ў якасці бестэрміновай 10 лістапада.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках