4 траўня 2024, Субота, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар «J: морс» стане паслом добрай волі ЮНІСЕФ

1
Лідар «J: морс» стане паслом добрай волі ЮНІСЕФ

Уладзімір Пугач стане паслом добрай волі Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі.

Цырымонія ўступлення на пасаду адбудзецца 11 лістапада ў Менску, піша БелаПАН.

Паслы добрай волі ЮНІСЕФ - гэта вядомыя людзі, якія садзейнічаюць рэалізацыі правоў дзяцей і актывізуюць падтрымку працы ЮНІСЕФ і партнёраў. Праца на гэтай пасадзе бязвыплатная.

«Валодзя працуе з ЮНІСЕФ ужо больш за 10 гадоў. Усё пачалося ў 2002 годзе, калі гурт «J: морс» выступіў у рамках канцэрту ў падтрымку глабальнай кампаніі «Скажам дзецям ТАК!». У 2004 годзе Валодзя падтрымаў дзіцячае свята ў парку ім. Горкага «Правы дзіцяці - твае правы», затым у 2006 годзе ён з сям'ёй браў удзел у інфармацыйнай кампаніі для падлеткаў за здаровы лад жыцця. Два гады таму разам з ім мы зрабілі фільм пра дзяцей у канфлікце з законам «Анёлы не спяць», а ў мінулым годзе ён быў удзельнікам кампаніі «5 крокаў» - пра тое, як важна ведаць свой ВІЧ-статус. Так што выбар ЮНІСЕФ абсалютна не выпадковы - мы даўнія партнёры і Валодзя заўсёды вельмі адказна і творча ставіцца да сваіх абавязкаў», - адзначае прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Юрый Аксамітны.

Да гэтага часу статус пасла добрай волі ЮНІСЕФ у Беларусі насіў толькі Максім Мірны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках