9 траўня 2024, Чацвер, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Маларытай са слупа вынялі боепрыпасы часоў Другой сусветнай

10

Боепрыпасы былі знойдзеныя ў жалезабетонным слупе.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС Беларусі.

«10 лістапада 2014 г. а 09:30 у МНС ад старасты вёскі Хмелеўка Маларыцкага раёна паступіла паведамленне аб выяўленні небяспечнага прадмета. Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзялення МНС устаноўлена, што ў жалезабетоннай апоры (забяспечвае электразабеспячэнне 40 жылых дамоў гэтай вёскі) бачная частка рабрыстага корпуса боепрыпасу (меркавана часоў ВАВ) на вышыні 2 метраў ад падставы апоры. Адлегласць да бліжэйшага жылога дома каля 50 метраў».

На час правядзення работ сямёра жыхароў двух бліжэйшых дамоў былі эвакуяваныя.

Групай размініравання боепрыпасы вынятыя і бліжэйшым часам будуць знішчаныя.

Фота: МНС

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках