4 траўня 2024, Субота, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, як фітнэс падымае самаацэнку

6
Навукоўцы распавялі, як фітнэс падымае самаацэнку

Заняткі спортам карысныя не толькі для фізічнага стану, але і для псіхічнага здароўя чалавека.

Навукоўцы пацвярджаюць той факт, што наведванне фітнэс-клуба павышае самаацэнку і зніжае рызыку ўзнікнення стрэсу. Бо менавіта гэтыя два фактары адказваюць за пераяданне і набор вагі, піша cosmo.com.ua.

Навукоўцы з Універсітэта Джорджыі (ЗША) некалькі тыдняў назіралі за двума групамі людзей, якія пастаянна скардзіліся на слабасць і хранічную стомленасць. Адны вялі звыклы маларухомы лад жыцця, і праводзілі вечары дома перад тэлевізарам, а іншым прапанавалі 3-4 разы на тыдзень здзяйсняць не абцяжарваючыя 20-хвілінныя велапрабежкі. І ўжо праз шэсць тыдняў тыя, хто займаўся спортам, паведамілі, што адчуваюць сябе лепш, больш бадзёрымі і весёлымі.

Таксама, спецыялісты сцвярджаюць, што спорт дапамагае чалавеку глядзець на свет больш аптымістычна. Акрамя таго, спалучэнне сілавых нагрузак і практыкаванняў, накіраваных на паслабленне, дазваляе дасягнуць высокіх вынікаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках