4 траўня 2024, Субота, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Румыніі падаў у адстаўку праз пратэсты

2
Кіраўнік МЗС Румыніі падаў у адстаўку праз пратэсты

Цітус Карлэцян падаў у адстаўку пасля пратэстаў, удзельнікі якіх крытыкавалі арганізацыю галасавання за мяжой у першым туры прэзідэнцкіх выбараў.

Як заявіў чыноўнік, яго пастанова звязаная з супярэчнасцямі паміж МЗС і Цэнтральным выбарчым бюро, якое ўважае за неабходнае павялічыць лік участкаў за мяжой. Цяпер адстаўку павінен ухваліць кіраўнік кабінета міністраў.

У Румыніі 2 лістапада ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў праз недастатковую колькасць выбарчых участкаў румыны замежжа былі пазбаўленыя магчымасці прагаласаваць. У знак салідарнасці з румынскай дыяспарай тысячы людзей выйшлі 8 лістапада на вуліцы Бухарэста і двух іншых буйных гарадоў Румыніі - Клуж-Пакуль і Тымішаара. Падчас акцый пратэстоўцы патрабавалі адстаўкі кіраўніка МЗС Румыніі Цітуса Карлэцяна.

У адказ на крытыку прэзідэнт Румыніі Траян Бэсэску 9 лістапада запатрабаваў адстаўкі кіраўніка МЗС Цітуса Карлэцяна. МЗС Румыніі ў сваю чаргу прыняло пастанову накіраваць дадаткова 800 супрацоўнікаў на размешчаныя за мяжой участкі для галасавання на маючым адбыцца 16 лістапада другім туры прэзідэнцкіх выбараў.

Пад час прэзідэнцкіх выбараў 2 лістапада было адкрыта 18884 участкаў, з якіх 294 размешчаныя за мяжой, у краінах, дзе працуюць некалькі мільёнаў румын, якіх беспрацоўе прымусіла пакінуць радзіму. Падчас праведзенага першага тура выбараў паступілі скаргі на вялікія чэргі і іншыя складанасці, якія ўзніклі, прынамсі, у дыпламатычных прадстаўніцтвах Румыніі ў Мюнхене, Вене, Лондане і іншых гарадах. У Парыжы гэта прывяло да хваляванняў - дыпламаты вымушаныя былі выклікаць паліцыю з-за пратэстуючых, якія ўварваліся на тэрыторыю прадстаўніцтва.

На выбарах прэзідэнта Румыніі ніводзін з кандыдатаў не змог набраць неабходныя для перамогі 50% галасоў, таму 16 лістапада ў краіне пройдзе другі тур. Паводле вынікаў першага тура перамог дзеючы прэм'ер-міністр Румыніі Віктар Понта, на другім месцы - кандыдат ад нацыянал-лібералаў Клаўс Ёханіс. Абодва яны сустрэнуцца ў другім туры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках