4 траўня 2024, Субота, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямцоў: Лёс Пуціна вісіць на валаску

16
Нямцоў: Лёс Пуціна вісіць на валаску

Крызіс, які адбудзецца за падзеннем коштаў на нафту - плата за неразумную сыравінную эканоміку і крывавыя антыўкраінскія авантуры.

І яшчэ - развянчанне міфу аб незалежнасці пуцінскай Расеі, піша расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў у блогу ў "Новом времени".

Лёс Пуціна ва ўладзе гэтай парачкі. Яны хаўруснікі, але што тычыцца здабычы нафты - канкурэнты. Саўдзітам вельмі не падабаецца, што амерыканцы навучыліся здабываць сланцавую нафту і выкідваюць іх з рынку. Яны наважылі кошт на нафту апусціць з тым, каб здабыча з сланцу стала нерэнтабельнай. А яшчэ апусціць Іран і Пуціна за падтрымку Асада.

Калі апусцяць да $70, даляр 100% будзе за 50 рублёў. Пры $60 за барэль даляр будзе каштаваць даражэй за 60 рублёў.

Што тады здарыцца з Расеяй? Пачну з добрага.

1. Пры такім курсе бюджэт будзе выкананы.

2. Ёсць стымул для экспарту і росту эканомікі ў сувязі з крушэннем імпарту і зніжэннем канкурэнцыі.

Дрэннае:

1. Рэальныя даходы людзей рэзка ўпадуць.

2. Цэны, асабліва на імпартныя тавары, вырастуць на 50%.

3 Крэдыты стануць непад'ёмнымі. Са стаўкай ужо сапраўды вышэй за 20%.

4. Удток капіталу працягнецца (ужо больш 100 млрд уцякло), давер да рубля рэзка панізіцца.

5. Якасць жыцця ўпадзе. Замест Таёты грамадзяне будуць купляць Лады Каліны, а замест Турцыі паедуць у Сочы або Крым.

Гэта плата за убогую сыравінную эканоміку і крывавыя антыўкраінскія авантуры. І яшчэ - развянчанне міфу аб незалежнасці пуцінскай Расеі і яе суверэнітэту. Замест таго, каб сыходзіць ад сыравіннай залежнасці і развіваць малы і сярэдні бізнэс, яны вывозяць нафту з газам і ваююць з усім светам.

Разумная палітыка, кажаце? З каленяў усталі?

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках