4 траўня 2024, Субота, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд забракаваў 15 тон мяса птушкі з Беларусі

14
Рассельгаснагляд забракаваў 15 тон мяса птушкі з Беларусі

Беларусь зноў абвінавацілі ў экспарце няякаснага мяса.

Пра гэта charter97.org паведаміла прэс-служба Рассельгаснагляду.

«Супрацоўнікамі ўпраўлення Рассельгаснагляду ў Бранскай і Смаленскай абласцях спыненая спроба ўвозу з Беларусі партыі мяса птушкі агульнай вагой 15000 кг вытворчасці Полацкага вытворчага ўчастка ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод», - гаворыцца ў паведамленні. - На скрынках адсутнічалі маркіровачныя этыкеткі, на большай частцы ўпакоўкі выяўленыя сляды выдалення раней налепленых этыкетак. Нягледзячы на тое, што прадукцыя прыбыла ў суправаджэнні ветэрынарнага сертыфіката Мытнага саюза, выдадзенага дзяржаўнай ветэрынарнай службай Беларусі, санітарны стан мяса птушкі было нездавальняючы, са значнымі рэшткамі нявыдаленага пер’явога покрыва, меліся сляды дэфрастацыі, упакоўка не адпавядала патрабаванням, прадугледжаным заканадаўствам Мытнага саюза».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках