4 траўня 2024, Субота, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Егіпецкага сфінкса адкрыюць для наведванняў

5
Егіпецкага сфінкса адкрыюць для наведванняў

У Егіпце пасля чатырохгадовай рэстаўрацыі знакамітага сфінкса зноў адкрыюць для наведвання турыстаў.

Рэстаўрацыйныя работы ўключалі замену некалькіх пліт на левым баку статуі, абнаўленне грудзей і шыі сфінкса з новым пакрыццём супраць эрозіі, паведамляе БелТА. Пасля рэстаўрацыі ўпершыню ў гісторыі наведвальнікі змогуць наблізіцца да адной з самых папулярных славутасцей Егіпта - да гэтага манумент можна было разглядаць толькі здалёк.

Дакладная дата адкрыцця славутасці пакуль не называецца, але вядома, што ўлады Егіпта паабяцалі вазіць турыстаў да знакамітага помніка на плато Гіза.

Раней тураператары паведамлялі, што не вывозяць турыстаў на арганізаваныя экскурсіі ў Каір і да пірамід, так як абстаноўка ў Егіпце застаецца нестабільнай. 27 кастрычніка МЗС Расеі зноў нагадаў турыстам аб рэкамендацыях не пакідаць межы курортных зон і пазбягаць наведвання буйных гарадоў і раёнаў, дзе захоўваецца падвышаная тэрарыстычная і крымінагенная небяспека.

Сфінкс - адзін з самых старажытных помнікаў на зямлі. Работы ў ягонай рэстаўрацыі праводзяць кожныя 8-10 гадоў. Апошняя рэстаўрацыя была выкананая ў 2006 годзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках