4 траўня 2024, Субота, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч падмануў «дэпутатаў»

28
Мясніковіч падмануў «дэпутатаў»

Прэм'ер-міністр Беларусі схлусіў наконт крыніцаў пагашэння замежнай запазычанасці.

Міхаіл Мясніковіч учора, пераконваючы «дэпутатаў» профільнага камітэта ніжняй палаты парламента ў неабходнасці выкарыстаць плануемы ў 2015 годзе прафіцыт бюджэту на пагашэнне замежнай дзяржаўнай запазычанасці, падмануў абраннікаў народа наконт крыніцаў пагашэння дзяржзапазычанасці і ў ацэнцы здольнасцяў беларускай эканомікі, піша АФН.

У прыватнасці, ён адзначыў, што ў апошняй версіі праекта бюджэту на 2015 год прадугледжаныя $4 млрд на абслугоўванне замежнай дзяржаўнай запазычанасці, дадаўшы, што гэтая сума ўключае $1,5 млрд нафтапошлінаў, якія РБ пакіне ў сваім бюджэце ў наступным годзе.

«Мы выплацілі за студзень-верасень гэтага года $4,5 млрд па замежнаму абавязку без зніжэння золатавалютных рэзерваў. Было вялікае пытанне, ці зможам мы гэта зрабіць за кошт нашага замежнага гандлю, працы прамысловасці. Як бачым, гэта рэальна», - схлусіў Мясніковіч.

Паводле звестак Мінфіна, за 9 месяцаў Беларусь накіравала на пагашэнне замежнай дзяржзапазычанасці 4,077 млрд даляраў ЗША. Пры гэтым усё пагашэнне было зроблена за кошт рэфінансавання старых запазычанасцяў і ўтварэнні новых: за 9 месяцаў прыцягнутыя замежныя дзяржаўныя пазыкі на суму 4,722 млрд даляраў ЗША.

Такім чынам, за справаздачны перыяд «дзякуючы нашай прамысловасці» і «нашаму замежнаму гандлю», замежная дзяржзапазычанасць з пачатку года вырас на 603,3 млн даляраў ЗША.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках