30 красавiка 2024, aўторак, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК Украіны абвясціў афіцыйныя вынікі выбараў па партыйных спісах

10
ЦВК Украіны абвясціў афіцыйныя вынікі выбараў па партыйных спісах

«Народны фронт» атрымлівае 22,14% галасоў, «Блок Парашэнкі» - 21,8%.

Цэнтральная выбарчая камісія абвясціла афіцыйныя вынікі пазачарговых парламенцкіх выбараў у агульнадзяржаўнай шматмандатнай выбарчай акрузе.

Іх агучыў старшыня ЦВК Міхаіл Ахендоўскі ў пачатку пасяджэння, паведамляе УНИАН.

Паводле пратаколу ЦВК аб усталяванні вынікаў пазачарговых выбараў народных дэпутатаў у агульнадзяржаўнай шматмандатнай выбарчай акрузе, у парламент праходзіць 6 палітычных партый:

«Народны Фронт» - 22,14% галасоў выбаршчыкаў (64 дэпутацкія мандаты),

«Блок Пятра Парашэнкі» - 21,81% галасоў выбаршчыкаў (63 дэпутацкія мандаты),

«Аб'яднанне «Самадапамога» - 10,97% галасоў выбаршчыкаў (32 дэпутацкія мандаты),

«Апазіцыйны блок» - 9,43% галасоў выбаршчыкаў (27 дэпутацкіх мандатаў),

Радыкальная Партыя Алега Ляшко - 7,44% галасоў выбаршчыкаў (22 дэпутацкія мандаты),

«Бацькаўшчына» - 5,68% галасоў выбаршчыкаў (17 дэпутацкіх мандатаў).

Выбары ва Украіне прайшлі 26 лістапада.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках