4 траўня 2024, Субота, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахлабысцін збіраецца перачакаць «ядзерную зіму» ў Магілёве

95
Ахлабысцін збіраецца перачакаць «ядзерную зіму» ў Магілёве

Скандальны расейскі актор плануе купіць нерухомасць у беларускім горадзе.

Пра гэта піша мясцовы партал 222.by.

«Вядомы расейскі актор і святар у адстаўцы Іван Іванавіч Ахлабысцін плануе прыкупіць нерухомасць у беларускім горадзе Магілёве, каб са сваёй сям'ёй спакойна перажыць суровую рускую ядзерную зіму». Гэтую інфармацыю таксама пацвердзілі распаўсюднікі квіткоў Energy Music напярэдадні сустрэчы з акторам.

«Дзядзька Ваня папрасіў даведацца, пачым цяпер дамы ў прыватным сектары. Як прыедзе, хоча ўзяць домік ці нават два, з прыватным падворкам, каб разводзіць трусоў і свіней, - распавядаюць афіцыйныя прадстаўнікі «EM» Аляксей Варанцоў і Насця Кіслая. - Прасіў далей ад цэнтра і бліжэй да аэрапорта, так што апошнія пару дзён мы ў пошуках. Ужо паглядзелі і сфатаграфавалі сімпатычныя і недарагія варыянты ў Казіміраўцы, Княжыцах і Прысна. Дзядзьку Ваню дакладна павінна спадабацца».

Сам Іван Ахлабысцін таксама пацвердзіў інфармацыю аб куплі нерухомасці ў Беларусі.

«Магілёў жа, наогул кажучы, і зусім наша старое праваслаўнае намоленае месца. Гэта яшчэ бацюшка Мікалай II ведаў, царства яму нябеснае. Падчас бітвы з тэрарыстычным Інтэрнацыяналам заходніх краін мець вайсковую стаўку ў Магілёве - святая справа», - заявіў ён.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках