4 траўня 2024, Субота, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Помнік Міхаілу Жызнеўскаму адкрыюць у цэнтры Кіева

10
Помнік Міхаілу Жызнеўскаму адкрыюць у цэнтры Кіева

Герою Еўрамайдана Міхаілу Жызнеўскаму паставяць помнік у Кіеве.

Як паведаміла маці забітага Ніна Жызнеўская, помнік ва ўкраінскай сталіцы з'явіцца да канца года, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Хутка нейкае свята будзе ва Украіне, так вось на гэтае свята будуць ва Украіне адкрываць Мішы пліту. Ён загінуў у Кіеве на Грушэўскага, пасярод дарогі, там машыны ездзяць, людзі не могуць падысці і пакласці кветкі. Людзі хадзілі ў адміністрацыю, і лісты з прапановай паступалі, каб перанесці мемарыяльную пліту кудысьці ў бок, каб можна было падысці і пакласці кветкі, - кажа яна.

Грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 года ад кулі невядомага снайпера. Ён пахаваны непадалёк ад Гомеля ў вёсцы Сцяг Працы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках