4 траўня 2024, Субота, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джасціна Бібера прымусілі фарбаваць сцены

5
Джасціна Бібера прымусілі фарбаваць сцены

Музыкант цягам пяці дзён працаваў на грамадскіх працах.

Канадскі поп-выканаўца Джасцін Бібер заплаціў паводле пастановы суда больш за 80 тысяч даляраў у якасці штрафу і кампенсацыі за вандалізм і спраўна наведвае курсы кіравання гневам, якія плануе завяршыць у лютым 2015 года. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на адваката спевака, піша Lenta.ru.

Як сцвярджае са спасылкай на крыніцы партал TMZ, выконваючы пастановы суда, Бібер цягам пяці дзён працаваў на грамадскіх працах у фондзе MusiCares, які дапамагае музыкам, што змагаюцца з нарказалежнасцю. У прыватнасці, ён фарбаваў сцены ў офісе фонду і перастаўляў мэблю.

У студзені 2014 Бібер закідаў яйкамі дом свайго суседа, пацярпелы напісаў заяву ў паліцыю. У ліпені акруговы суд Лос-Анджэлеса прысудзіў спевака да штрафу сумай амаль у 81 тысячу даляраў, а таксама да пяці дзён грамадскіх работ і абавязаў прайсці 12-тыднёвы курс кіравання гневам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках