4 траўня 2024, Субота, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдвард Лукас: Беларусь у Літве шпіёніць для Расеі

14
Эдвард Лукас: Беларусь у Літве шпіёніць для Расеі

Беларусь займаецца ў Літве шпіёнскай дзейнасцю на ўказанне расейцаў.

Пра гэта заявіў брытанскі журналіст, рэдактар штотыднёвіка The Economist, аўтар кніг пра шпіянажы ў Расеі Эдвард Лукас, піша ru.DELFI.lt.

«Беларусь дзейнічае дваяка: яна шпіёніць як Рэспубліка Беларусь і дзейнічае як упаўнаважаны расейцаў. Гэта адно з найважнейшых пытанняў - ці была гэта шпіёнская дзейнасць Беларусі на двухбаковай аснове, ці беларускі КДБ дзейнічаў ад імя сваіх братоў-расейцаў», - зазначыў у тэлефонным інтэрв'ю BNS Лукас.

Ён сцвярджае, што расейскія і беларускія разведкі асабліва цікавяцца Літвой у сувязі з магчымасцю дабрацца да сакрэтаў Еўразвяза і NATO.

«Несумненна, Літва знаходзіцца на лініі фронту ў гэтай шпіёнскай вайне, бо і расейцам, і беларусам Літва цікавая і як Літва сама па сабе, і як спосаб падабрацца да заходніх арганізацыяў і структураў», - сказаў Лукас.

З ягоных слоў, аперацыя Дэпартамента Дзяржбяспекі ў выяўленні двух грамадзян Літвы, шпіёнаў на карысць Беларусі, дэманструе прагрэс, бо дагэтуль заходнія краіны звычайна стараліся замоўчваць шпіёнскую дзейнасць у іх краінах.

Брытанскі эксперт сцвярджае, што калі паглядзець у мінулае, то ўзнікаюць пытанні і пры ацэнцы інфармацыі Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы аб тым, што 2004 - 2014 гадах у сувязі з раскрыццём шпіёнскай дзейнасці з Літвы былі высланыя 11 супрацоўнікаў разведак замежных дзяржаў.

«Гэтыя людзі былі высланыя. Чаму гэта не было аддадзена галоснасці? Што здарылася з людзьмі, якіх яны вербавалі? Ці ўсім ім не ўдалося? У гэтым я сумняваюся. Яны дакладна кагосьці завербавалі. І калі завербавалі, то што адбылося з гэтымі людзьмі ? Чаму яны не прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці? Гэта цікавыя пытанні», - сказаў Лукас.

Нагадаем, учора ўлады Літвы паведамілі пра затрыманне двух грамадзян краіны, якія працавалі на беларускія спецслужбы. Адзін з іх збіраў для КДБ інфармацыю аб вайсковай авіяцыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках