4 траўня 2024, Субота, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крышціяну Раналду: «Я знаходжуся ў лепшай форме за сваю кар'еру»

1
Крышціяну Раналду: «Я знаходжуся ў лепшай форме за сваю кар'еру»

Нападнік «Рэала» Крышціяну Раналду выказаў меркаванне, што знаходзіцца на піку сваёй кар'еры.

У цяперашнім розыгрышы чэмпіянату Гішпаніі ўладальнік двух «Залатых мячоў» у дзесяці матчах забіў 18 галоў і зрабіў 5 дзейсных перадач, а ў чатырох сустрэчах Лігі чэмпіёнаў тры разы забіў і аддаў адзін галявы пас, піша news.sport-express.ru.

- Магчыма, цяпер я знаходжуся ў лепшай форме за сваю кар'еру, - прыводзіць goal.com словы Крышціяну Раналду. - Але кожны год я імкнуся прагрэсаваць. Аднойчы настане час, калі я не змагу больш дадаваць, але ў мяне ўсё яшчэ будзе магчымасць павялічваць колькасць галоў і дзейсных перадач. Агулам, мая статыстыка не такая ўжо і дрэнная. Хачу надалей вучыцца і ўпарта працаваць у тым жа духу, што і раней.

Фота: AFP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках