4 траўня 2024, Субота, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вучоныя прымусілі бактэрыі танчыць

1

Навукоўцы з Нідэрландаў і Паўднёвай Карэі пры дапамозе магнітнага поля прымусілі бактэрыі здзяйсняць групавыя танцавальныя рухі.

Коратка з даследаваннем можна азнаёміцца па прэс-рэлізу Універсітэта Твэнтэ, піша Lenta.ru.

Фізікі выкарыстоўвалі здольнасць некаторых відаў бактэрый да магнітататаксісу - рухальнай рэакцыі аднаклетачных арганізмаў на змены знешняга магнітнага поля. Гэта адбываецца праз наяўнасць у іх асаблівай мембраннай структуры, якая складаецца з ферамагнітных крышталяў, якія выконваюць функцыі компаса.

Бактэрыі належаць да групы мікрааэрафільных арганізмаў, гэта значыць такіх, якія жывуць у асяроддзі з вельмі нізкім утрыманнем кіслароду. Магнітатаксіс дазваляе ім рухацца ў напрамку зоны з падвышанай канцэнтрацыяй кіслароду.

Спецыялістам удалося аптымізаваць кіраванне рухам бактэрый, стварыўшы спецыяльную празрыстую мікрасхему. У ёй маецца некалькі каналаў глыбінёй пяць мікрон, запоўненых вадкасцю, у якія змешчаныя бактэрыі. Геаметрыя і памеры каналаў дазваляюць мікраарганізмам свабодна перамяшчацца.

Магнітам, што змяшчаецца над чыпам, навукоўцы пры дапамозе магнітнага поля навучыліся накіроўваць бактэрыі і прымусілі іх здзяйсняць групавыя танцавальныя рухі. Навукоўцы высветлілі, што чым большая велічыня прыкладзенага магнітнага поля, тым хутчэй бактэрыі разгортваюцца ў адваротны бок (і тым меншы радыус траекторыі такога павароту).

Навукоўцы мяркуюць, што кіраванне рухам бактэрый у мікраканалах пры дапамозе магнітнага поля можа дазволіць дастаўляць розныя рэчывы і наначасціцы для лячэння і папярэджання захворванняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках