4 траўня 2024, Субота, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастар з Фларыды чытаў пропаведзь 53 гадзіны

10
Пастар з Фларыды чытаў пропаведзь 53 гадзіны

Пастар з амерыканскага горада Маунт Дора Зак Зендэр чытаў пропаведзь цягам 53 гадзін і 18 хвілін.

Пра гэта паведамляе Daily Commercial. Прадстаўнік рэлігійнай арганізацыі The Cross Mount Dora зрабіў гэта, каб пабіць рэкорд працягласці прамовы Кнігі Гінеса, піша Lenta.ru.

Зак Зендэр пачаў пропаведзь а 7 раніцы ў пятніцу, 7 лістапада, а скончыў апоўдні нядзелі. Паслухаць святара прыйшлі ў агульнай складанасці больш за 400 чалавек.

За прамовай пастара можна было назіраць онлайн на спецыяльна створаным сайце www.longestspeechever.com. Наведвальнікам партала прапаноўвалася зрабіць ахвяраванні на карысць праграмы падтрымкі мужчын, якія змагаюцца з наркаманіяй. За час пропаведзі удалося сабраць больш за 90 тысяч даляраў.

Па правілах Кнігі рэкордаў Гінеса, Зендэру дазвалялася браць пяціхвілінныя перапынкі кожную гадзіну. Папярэдні рэкорд на самую доўгую прамову належаў жыхару Індыі Вікранту Махаяну (Vickrant Mahajan). Ён казаў 48 гадзін і 31 хвіліну.

The Cross Mount Dora належаць да цэркваў, які прапаведуюць баптысцкае веравучэнне. На сайце арганізацыі сказана, што акрамя рэлігійнай дзейнасці царква займаецца яшчэ і валанцёрскімі праектамі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках