4 траўня 2024, Субота, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутатка Дзярждумы прапануе пабудаваць «курорт саюзнай дзяржавы»

17
Дэпутатка Дзярждумы прапануе пабудаваць «курорт саюзнай дзяржавы»

У «саюзнай дзяржаве» Беларусі і Расеі хочуць пабудаваць адзіны курортны комплекс.

Пра гэта сёння на экспэртна-мэдыйным форуме «Спазнаючы саюзную дзяржаву: ад Берасця да Уладзівастока» заявіла намесніца старшыні Камітэта спраў СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Дзяржаўнай думы Расеі Таццяна Маскалькова, паведамляе БелТА.

«Надышоў час пабудаваць адзіны курортны комплекс саюзнай дзяржавы на саюзныя грошы. Такія магчымасці ёсць. І паказаць яго ў якасці пілотнага праекта, прыкладу для прасоўвання нашай адзінай турыстычнай прасторы», - сказала Таццяна Маскалькова.

Дэпутатка Дзярждумы нагадала, што бюджэт СД на 2015 год складзены ў суме амаль 5 млрд расейскіх рублёў. Разам з тым турызм - далёка не першы артыкул выдаткаў. «З 9 праграм ніводнай, прысвечанай турызму. І гэта недапрацоўка турыстычнага сэктара, які не карыстаецца магчымасцямі саюзнай дзяржавы», - падкрэсліла яна.

Таццяна Маскалькова звярнула ўвагу на яшчэ некаторыя складанасці, якія перашкаджаюць фармаванню адзінага рынку курортных, турыстычных паслуг. Трэба стварыць адзіную сістэму акрэдытацыі экскурсаводаў, гідаў, сэртыфікацыі гатэльных паслуг, больш папулярызаваць унікальныя турыстычныя аб'екты Беларусі і Расеі. Гэтыя ды іншыя захады дазволяць павысіць якасць турпаслуг, перавабіць увагу турыстаў з папулярных турэцкіх, егіпецкіх курортаў на айчынныя. А гэта ў сваю чаргу паспрыяе напаўненню бюджэту Саюзнай дзяржавы.

Экспэртна-мэдыйны форум праходзіць 11-12 лістапада ў Маскве. Удзельнікі абмяркоўваюць шляхі падвышэння турыстычнага патэнцыялу СД. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Сталы камітэт Саюзнай дзяржавы і міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках