4 траўня 2024, Субота, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўчанку прывезлі ў суд Масквы пад канвоем з сабакам

12

Сёння ў Басманным судзе Масквы ў закрытым рэжыме праходзіць чарговае пасяджэнне ў справе ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.

Абаронца Саўчанкі Марк Фейгін паведаміў, што Саўчанку даставілі ў залу суда, піша liga.net.

"Характэрнай асаблівасцю суда над Саўчанкай сёння будзе сабака, з якім прыбыў канвой, што даставіў Надзею. Зважаючы на сабаку, будзе гаўкаць", - напісаў Фейгін у Twitter.

Адвакат Мікалай Полазаў дадаў, што гэтым разам следства забяспечыла ўдзел у працэсе перакладчыка.

Раней паведамлялася, што Басманны суд Масквы задаволіў хадайніцтва адвакатаў украінскай афіцэркі Надзеі Саўчанкі, арыштаванай ў Расеі, і далучыў да справы довады яе невінаватасці.

Саўчанка напісала заяву аб звальненні з Узброеных сіл Украіны ў сувязі з тым, што стала дэпутаткай.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках