4 траўня 2024, Субота, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадчыцы крам «ДорОрс» кралі каўбасу і гатоўку

16
Загадчыцы крам «ДорОрс» кралі каўбасу і гатоўку

Дзвюм менскіх крамах прычыненая шкода 650 мільёнаў рублёў.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МУС.

Са жніўня гэтага года адна з загадчыц давала наказы сваім касірам вінна-гарэлачнага аддзела перадаваць ёй штодня па 2-3 млн рублёў, не праводзячы іх праз касу. У канцы працоўнага дня, прыкладна за дзве гадзіны да закрыцця крамы, касіры спраўна выконвалі наказ сваёй начальніцы, даход ад продажу спіртных напояў без уліку праз касу адкладалі, каб на наступны дзень перадаць асабіста ў рукі загадчыцы.

Каб схаваць нястачу ў сваёй краме, кемная загадчыца казала грузчыкам запаўняць пустыя скрынкі ад тары рознымі непатрэбнымі рэчамі, запячатваць іх скотчам. Так яна стварала бачнасць наяўнасці тавару на складзе.

Калі рэвізоры пералічвалі запячатаныя скрынкі, яны былі ўпэўненыя, што ў іх знаходзяцца алкагольныя напоі.

У выніку службовай нядбайнасці загадчыцы крамы агулам за чатыры месяцы ўтварылася нястача блізу 325 млн рублёў, чым прычыненая шкода у асабліва вялікай суме ААТ «ДорОрс».

Аналагічны факт выяўлены яшчэ ў адной сталічнай краме гандлёвай сеткі. Там загадчыца таксама давала наказы падначаленым перадаваць ёй даход без унясення ў касу. Акрамя таго, на працягу двух апошніх гадоў яна сістэматычна без аплаты забірала дадому каўбасу ды іншыя прадукты з крамы.

Супрацоўнікі службы БЭЗ у часе праведзенай рэвізіі таксама выявілі нястачу на агульную суму больш за 320 млн рублёў.

Такім чынам, неналежнае выкананне сваіх службовых абавязкаў, несумленнае і нядбайнае стаўленне да працы дзвюх загадчыц сталічнай сеткі крам ААТ «ДорОрс» пацягнулі за сабой прычыненне матэрыяльнай шкоды ў асабліва вялікай суме на агульную суму блізу 650 млн рублёў.

Паводле аператыўнай інфармацыі, сума шкоды не канчатковая.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках