4 траўня 2024, Субота, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шпіёнскі скандал у Літве: падазраваны працаваў электрыкам

4
Шпіёнскі скандал у Літве: падазраваны працаваў электрыкам

Сфера дзейнасці падазраванага ў шпіянажы для Беларусі жыхара Вільні цалкам не была звязаная з сакрэтнасцю.

Пра гэта сцвярджае прадстаўнік дзяржаўнага прадпрыемства Oro navigacija Эдмундас Ганусаўскас, у якім працаваў падазраваны.

«Яго сфера дзейнасці не была звязаная з сакрэтнасцю. Ён - тэхнік энэргетычнага аддзела. Яго кампетэнцыя - кабелі, сістэмы сувязі, ён выконваў, фактычна, абавязкі электрыка - рабіў праверкі, нагляд, рамонт, таму вельмі дзіўна, што ён мог штосьці збіраць або перадаваць», - сказаў у перадачы «Актуальны час» на радыё Žinių radijas Ганусаўскас, паведамляе DELFI.

Паводле звестак Літоўскага бюро крымінальнай паліцыі, падазраваны ў сваім кабінеце таемна фатаграфаваў дакументы і перадаваў іх у Галоўнае выведвальнае ўпраўленне Генеральнага штаба ўзброеных сілаў Беларусі. Ганусаўскас сцвярджае, што ў падазраванага нават не было кабінета.

«Перш за ўсё, у яго, як у тэхніка, не было кабінета. Дзе ён гэта рабіў, я нават там не быў - у склепе ёсць памяшканні для тэхнічных работнікаў», - сказаў ён.

Паводле звестак Літоўскага бюро крымінальнай паліцыі, падазраваны збіраў інфармацыю аб грамадзянскай і вайсковай авіяцыі. Са слоў супрацоўнікаў, асобнае расследаванне пачата і ў сувязі з дзеяннямі яшчэ аднаго грамадзяніна Літвы, але яно яшчэ не скончана, таму інфармацыя не прадстаўляецца.

Ганусаўскас сцвярджае, што для кампаніі Oro navigacija вестка аб падазраваным была нечаканай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках