4 траўня 2024, Субота, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Расея прадаўжае перакідваць ў Данбас свае войскі

2
МЗС Украіны: Расея прадаўжае перакідваць ў Данбас свае войскі

МЗС Украіны заяўляе аб актывізацыі перакідання на падкантрольныя тэрарыстам раёны Данбаса вайсковай тэхнікі з Расеі.

Як паведамляе карэспандэнт УНІАН, пра гэта паведаміў на брыфінгу спікер МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

«У апошні час Расея актывізавала перакідку на падкантрольныя тэрарыстам раёны Данецкай і Луганскай абласцей Украіны вайсковай тэхнікі, у тым ліку цяжкай, і асабістага складу Узброеных сіл РФ», - сказаў Перабійніс.

Паводле ягоных слоў, гэтаму ёсць неабвержныя доказы, якія пацвярджаюцца і міжнароднымі партнёрамі Украіны ў ЗША, Еўразвязе і НАТА.

Акрамя таго, Расея прадаўжае засяроджванне вайсковых падраздзяленняў паблізу мяжы з Украінай, фіксуецца актывізацыя паветранай разведкі пазіцый украінскіх вайскоўцаў. «Гаворка ідзе аб прадаўжэнні ваеннай агрэсіі ў дачыненні да Украіны і фактычна падрыхтоўцы акупацыі суверэннай тэрыторыі нашай дзяржавы», - сказаў Яўген Перабійніс.

Ён адзначыў, што, нягледзячы на тое, што факт расейскай ваеннай агрэсіі ў Данбасе ўжо не ставіцца пад сумнеў практычна нікім у свеце, афіцыйныя прадстаўнікі РФ прадаўжаюць адмаўляць наяўнасць падраздзяленняў сваіх узброеных сіл у Данбасе. «Фактаў таго, што ў Данбасе прысутнічаюць рэгулярныя расейскія вайсковыя часткі, больш чым дастаткова - як у нашых спецслужбаў, так і ў спецслужбаў нашых партнёраў... Тое, што Расея прыбірае з тэхнікі і сваіх вайскоўцаў апазнавальныя знакі, не павінна нікога ўводзіць у зман», - дадаў Яўген Перабійніс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках