4 траўня 2024, Субота, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты Сілезскага ўніверсітэта патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Чэхіі

13
Студэнты Сілезскага ўніверсітэта патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Чэхіі

Чэхі абазвалі свайго прэзідэнта "рускім тараканам" і заклікалі яго сысці ў адстаўку.

З прэзідэнтам Чэхіі Мілашам Земаном здарыўся чарговы канфуз. Падчас паездкі ў горад Опава людзі абазвалі яго "рускім тараканам". А студэнты Сілезскага універсітэта Чэхіі заклікалі прэзідэнта краіны сысці ў адстаўку, паведамляе Укрінфарм.

Як толькі картэж прэзідэнта пад'ехаў да мэрыі Опава, з натоўпу пачулася: "Рускі таракан". Той, хто крычаў і прадставіўся як Томаш От, заявіў, што незадаволены тым, як прэзідэнт сябе паказвае ў адносінах з Расеяй і Кітаем.

Земан у адказ на гэтую выхадку сказаў: "Да крыкуноў пры дэмакратыі трэба прывыкнуць - яны ўсюды".

Яшчэ менш ветліва ўспрынялі выступленне прэзідэнта студэнты Сілезскага універсітэта. Як адзначаецца, моладзь сустрэла прэзідэнта абразлівымі банэрамі.

Падчас мітынгу на адной з плошчаў горада студэнты Сілезскага універсітэта таксама разгарнулі перад Земанам транспарант. Прэзідэнт прапанаваў студэнтам выказаць сваё меркаванне з трыбуны.

На гэты заклік адгукнулася адна дзяўчына. "Чаму вы не прызнаеце правы чалавека? Калі б вы іх прызнавалі, то не прызнавалі б тэрытарыяльную цэласнасць Кітая. І добра было б, калі б вы пазбягалі вульгарызмаў, якія выкарыстоўвалі падчас трансляцыі. Такім чынам, я заклікаю вас сысці ў адстаўку, паколькі вы не прадстаўляеце інтарэсы Чэшскай рэспублікі", - заявіла яна.

Гаворачы аб вульгарызмах, Земан у чарговы раз паўтарыў, што ў радыёэфіры толькі перакладаў назву групы Pussy Riot і цытаваў экс-міністра Карла Шварцэнберга. Ён дадаў таксама, што выкарыстаў словы, якія ўнесеныя ў слоўнік літаратурнай чэшскай мовы.

Нагадаем, раней паведамлялася, што прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан неаднаразова ўжыў грубую лаянку, а таксама хваліў расейскую ўладу ў жывым эфіры Чэшскага радыё. Варта адзначыць, што Земан з'яўляецца адным з найбольш прарасейскі настроеных кіраўнікоў дзяржаў у Еўразвязе. Ён вядомы тым, што называў падзеі ва Украіне "грамадзянскай вайной", а Майдан - "логавішчам бандэраўцаў". Мясцовыя СМІ паведамлялі, што ён атрымліваў прэферэнцыі ад бізнесу, набліжанага да Пуціна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках