4 траўня 2024, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent апусціўся ніжэй за $80

7
Кошт нафты Brent апусціўся ніжэй за $80

Кошт барэля нафты маркі Brent апусціўся ніжэй за 80 даляраў.

На 22:59 паводле менскага часу яе кошт быў 79,95 даляра за барэль. Такі кошт пратрымаўся блізу гадзіны, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Пазней 12 лістапада кошт зноў падняўся. Паводле стану на 23:42 кошт барэля нафты маркі Brent складаў 80,745 даляра.

Кошт нафты падае праз тое, што краіны АПЕК не збіраюцца скарачаць здабычу нафты да таго часу, пакуль яе кошт не зваліцца да 70 даляраў за барэль, паведамляе Bloomberg. Аб гэтай пастанове стала вядома ў пачатку лістапада, аднак крыніца The Wall Street Journal ў АПЕК распавяла, што ў арганізацыі не чакаюць, што нафта да канца 2014 будзе каштаваць менш 75 даляраў за барэль.

Напярэдадні, 11 лістапада, Цэнтрабанк Расеі апублікаваў прагноз, паводле якога ў 2015 годзе нафта будзе каштаваць 95 даляраў і патаннее да 92 даляраў да 2017 года. У гэтым выпадку Расею ў 2015 годзе чакае нулявы эканамічны рост і павелічэнне спажывецкіх коштаў на 6,2-6,4%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках