3 траўня 2024, Пятніца, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт прымусовай эвакуацыі аўто ў Менску вырас

5
Кошт прымусовай эвакуацыі аўто ў Менску вырас

У Менгарвыканкаме прынятая пастанова аб павелічэнні тарыфаў на работы прымусовага адбуксавання.

Таксама вырасце кошт захоўвання адбуксаванага транспартнага сродку на ахоўнай стаянцы. Тэкст адпаведнай пастановы сталічнай мэрыі №2767 ад 30 кастрычнiка 2014 года, які ўносіць змены ў пастанову Менгарвыканкама №469 ад 28 лютага 2013 года, апублікаваны ў чацвер на Нацыянальным прававым партале, піша «Інтэрфакс».

У адпаведнасці з унесенымі зменамі прымусовае адбуксаванне (эвакуацыя) транспартнага сродку на ахоўную стаянку з поўнай пагрузкай на эвакуатар будзе каштаваць Br430 тыс за адну дастаўку замест ранейшых Br380 тыс, тая ж паслуга, але з частковай пагрузкай на эвакуатар, - Br350 тыс (раней было Br300 тыс).

Захоўванне прымусова адбуксаванага (эвакуяванага) транспартнага сродку на ахоўнай стаянцы цягам 1-3 дзён захоўвання адгэтуль каштуе Br60 тыс за дзень (ранейшы тарыф - Br50 тыс), за 4-9 дзён захоўвання ўладальніку транспартнага сродку давядзецца аддаць Br35 тыс за дзень (раней - Br30 тыс), за 10-я і наступныя дні захоўвання - Br 25 тыс за дзень (дагэтуль - Br20 тыс).

Пастанова Менгарвыканкама №2767 увойдзе ў дзеянне пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках