4 траўня 2024, Субота, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі будуць піць зялёную ваду

43
Менчукі будуць піць зялёную ваду

У двух раёнах сталіцы сеткавую ваду ў ацяпляльны перыяд пастанавілі афарбаваць у светла-зялёны колер.

Гэта трэба, каб выявіць выцек цепланосбіта, ягонае нямэтавае выкарыстанне, а таксама няшчыльнасць водападагравальнікаў, піша «Інтэрфакс».

Ваду будуць падфарбоўваць ў Савецкім і Першамайскім раёнах сталіцы - у зоне кацельні «Кедышкі». Фарбавальнік будзе выкарыстоўвацца ў сеткавай вадзе трубаправодаў цеплавых сетак з лістапада да красавіка.

Спецыялісты сцвярджаюць, што фарбавальнікі не нясуць небяспекі для арганізма чалавека, а таксама адпавядаюць гігіенічным патрабаванням, што прад'яўляюцца да прыладаў і эксплуатацыі сістэм цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння.

У зону ўводу ў сеткавую ваду фарбавальніка трапляюць спажыўцы, якія пражываюць па наступных адрасах:

вул. Кедышка, 3-33а;

вул. Талбухіна, 2-18;

праспект Незалежнасці, 86-110а, 95-101;

вул. Валгаградская, 9-69, 74-86;

Лагойскі тракт, 2-10, 1-15;

вул. Я.Коласа, 44-52, 39-73, 38-42;

вул. Кнорына;

зав. Калініна, 9, 12-16, 26а, 30А;

вул. К.Чорнага, 31а;

вул. Наўгародская, 3-13, 6а;

вул. Чарняхоўскага, 1, 3;

зав. Чайкоўскага, 3, 4, 6;

вул. Чайкоўскага, 7, 41, 73а;

вул.Суворава, 18;

вул.Алешава, 3, 5;

вул. Лук'яновіча, 2, 4;

вул.Усходняя, 22-68, 127, 179;

вул.Мележа, 3, 4, 4а;

вул. Бялінскага, 2-18, 15-21;

вул. 1-я Арктычная, 5;

вул. Ламаносава, 3, 5, 4-12;

вул. Некрасава, 3-9, 8-12;

зав. Ламаносава, 3, 5;

вул.Чарнышэўскага, 10а;

вул. Бяды, 2, 4а, 6;

вул. Сурганава, 36-50;

вул. Паліграфічная;

зав. Паліграфічны;

вул. Каліноўскага, 1-107;

вул. Сядых, 4-68;

вул. Карбышава;

вул.Цікоцкага;

вул. Шырокая;

вул. Гамарніка;

вул. Мірашнічэнкі;

вул. Кальцова;

жылыя дамы ў мікрараёнах Усход-1, -2.

Пры выяўленні выцекаў сеткавай вады светла-зялёнага колеру альбо пры афарбоўванні гарачай вады, а таксама пры выяўленні лужын з характэрным светла-зялёным колерам спецыялісты просяць інфармаваць дыспетчарскую службу філіяла «Менскія цеплавыя сеткі».

Падобнае афарбоўванне вады з мэтай праверкі цепласетак для Менска не ў навіну. Аналагічныя мерапрыемствы праводзіліся і ў мінулыя гады.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках