3 траўня 2024, Пятніца, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяздомны з Львова стаў знакамітасцю пасля фотасесіі

9

55-гадовага дзівака, які кожны дзень змяняе ўборы, праславіў фатограф Юрый Дзячышын

Славік вядомы многім у Львове. Раней ён часта з'яўляўся ў цэнтры, бадзяўся па брукаваных вулках. І кожны раз - у розных вычварных строях, якія выбіраў на мясцовых сметніках. Хоць тое, што гэтага бяздомнага клічуць Славік, у горадзе даведаліся толькі нядаўна - пасля таго, як ягоныя фота трапілі на старонкі сотняў выданняў з многіх краін: Канады, Амерыкі, Гішпаніі, Японіі, Італіі, Францыі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Фатаграфіі - частка праекту «Slavik's Fashion» львоўскага фатографа Юрыя Дзячышына, над якім ён працаваў два гады. Усяго ў праекце больш за сто здымкаў Славіка. Пасля выставы ў Кракаве і пачалася ягоная сусветная папулярнасць.

- Славіка я сустракаў у горадзе амаль кожны дзень, - распавёў Юры. - Не заўважыць яго немагчыма - нават я так часта не пераапранаюся, у мяне проста няма столькі адзення, як у яго. А ў Славіка ўборы ніколі не паўтараюцца. Ён мяняе прычоску, форму барады, голіцца. І пазіраваць згаджаўся без праблем. Я шмат разоў спрабаваў выведаць, дзе ён жыве, дзе захоўвае свой гардэроб. Але ён упарта не прызнаваўся.

Апошні раз Юры бачыў яго летась у студзені. І як раз пасля знікнення фатаграфіі Славіка разляцеліся па свеце. Спадабалася б яму гэтая раптоўная слава - невядома. Але мужчына не раз прызнаваўся свайму асабістаму фатографу: «Галоўнае - каб ніхто не парушаў майго ўнутранага спакою».

Ды толькі вірус распаўсюджанай папулярнасці львоўскага бяздомнага ўжо немагчыма спыніць. Ён вядомы і на нашым кантыненце, і па той бок акіяна. А Юры Дзячышын тым часам апублікаваў другую частку праекта Slavik's Fashion пад назвай Slavik Super Star - сюды ўвайшлі калажы здымкаў з вокладак сусветнага глянцу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках