4 траўня 2024, Субота, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гародніна ў Беларусі падаражэла на 33%

7
Гародніна ў Беларусі падаражэла на 33%

Кошты на гародніну ў Беларусі ў кастрычніку надалей растуць.

Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БелТА.

Гародніна ў кастрычніку стала даражэйшай на 32,5%. Гэта самае вялікае падаражанне ў катэгорыі харчовых тавараў за мінулы месяц. У астатнім жа кошты выраслі нязначна. Так, хлеб і хлебабулачныя вырабы дадалі ў кошце 1%, каўбасныя вырабы і вэнджаніна - 1,5%, сыры - 1,9%, яйкі - 2,4%. Кошты на масла і цукар знізіліся на 0,1%, на бульбу і садавіну - на 4,4% і 5,1% адпаведна.

Агулам харчовыя тавары ў кастрычніку ў параўнанні з папярэднім месяцам падаражэлі на 1,1%, са снежнем 2013 - на 17,8%.

Кошты на нехарчовыя тавары ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем гэтага года выраслі на 0,9%, са снежнем 2013 - на 7,1%. Больш за ўсё падаражэў бензін, кошт на які вырас на 5%, а ў параўнанні са снежнем 2013 - на 20,3%. Медыкаменты падаражэлі на 2,9% у параўнанні з вераснем, пісьмовыя прылады - на 1%. Патаннелі ў кастрычніку бытавыя электратавары, а таксама ровары і матацыклы - на 0,2%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках