4 траўня 2024, Субота, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыё Варгас Льёса: Інтэлектуалы свету салідарныя з Украінай

2
Марыё Варгас Льёса: Інтэлектуалы свету салідарныя з Украінай

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў літаратуры ўпэўнены, што інтэлектуалы планеты салідарныя з Украінай.

Пра гэта Марыё Варгас Льёса заявіў на сустрэчы ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі паведамляе «Зеркало недели».

«Украіна сёння хоча сфармаваць новае бачанне Еўропы. Інтэлектуалы свету агулам глядзяць у будучыню са скепсісам і песімізмам, але ўсе інтэлектуалы сёння салідарныя з Украінай, - падкрэсліў пісьменнік. - Тое, што адбылося ў вашай краіне, мабілізуе ўсе дэмакратычныя сілы на планеце на барацьбу супраць духу дыктатуры, які і дагэтуль існуе».

Льёса нагадаў, што літаратура ў Лацінскай Амерыцы заўсёды была формай пратэсту, супраціву аўтарытарызму і таталітарызму. «Грамадства, якое жыве актыўным жыццём, чытае, мае багатую літаратуру, таму яно больш падрыхтаванае да таго, каб ім не маніпулявалі», - сказаў пісьменнік. Ён пачаў лекцыю з думкі пра тое, што «літаратура дае магчымасць з дапамогай уяўлення падарожнічаць ў прасторы і часе».

Пісьменнік прызнаўся, што яму падабаецца «гумар самога жыцця». У свой час ён знаходзіўся пад уплывам Жан-Поль Сартра (які быў культавым пісьменнікам і філосафам ў Лацінскай Амерыцы), які апісваў рэальнасць, дзе не было смеху. Варгас Льёса не даў сваім чытачам і ўкраінскай моладзі, якая прыйшла на сустрэчу, ніякіх парадаў. «Моладзь не любіць парады, - пажартаваў перуанец. - Адзіная мая рэкамендацыя - чытайце добрыя кнігі».

Марыё Варгас Льёса атрымаў Нобелеўскую прэмію 2010 года «за дакладнае апісанне структуры ўлады і за яркі малюнак паўсталага чалавека, што змагаецца і церпіць паражэнне». Яго ўважаюць за аднаго з вядучых лацінаамерыканскіх празаікаў XX стагоддзя і ставяць у адзін шэраг з такімі наватарамі, як Хорхе Луіс Борхес, Габрыэль Гарсія Маркес і Хуліа Картасар.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках