4 траўня 2024, Субота, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Грабоўскі: Хачу, каб мае дзеці вучылі беларускую мову

22

У дзяцей хакеіста НХЛ - падвойнае грамадзянства.

Пра гэта Міхаіл Грабоўскі заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу СТВ, піша «Наша Нiва».

«У дзяцей падвойнае грамадзянства. Я ім пашпарт зрабіў беларускі. Вельмі хачу, каб яны кожнае лета прыязджалі, вучылі беларускую мову. Я ж таму і адчуваю сябе беларусам. Асабліва пасля чэмпіянату свету гэта дакладна. Гэта важна», - заявіў ён.

Хакеіст цяпер выступае за «Нью-Ёрк Айлендэрс», але доўгі час гуляў у Канадзе: за «Гамільтан» (чэмпіянат АХЛ, 2006-2008), «Манрэаль» (2006-2008) і даўжэй усяго за «Таронта» (2008-2013). Мінулы сезон ён правёў у «Вашынгтоне».

Сёлета за «Айлендэрс» Грабоўскі правёў 12 матчаў, закінуў тры шайбы і зрабіў чатыры галявыя перадачы, а сам нью-ёркскі клуб займае 4-е месца ва Усходняй канферэнцыі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках