4 траўня 2024, Субота, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлефонны «пірат» нанёс «Белтэлекаму» шкоду ў Br2,8 млрд

21
Тэлефонны «пірат» нанёс «Белтэлекаму» шкоду ў Br2,8 млрд

Дырэктар фірмы з Барысава на незаконных паслугах міжнароднай сувязі зарабіў больш за $40 тыс.

УСК Менскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да генеральнага дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў Барысава, які незаконна падаваў абанентам платныя паслугі міжнароднай тэлефоннай сувязі.

Так, службовая асоба, дзейнічаючы ў парушэнні выключнага права нацыянальнага аператара электрасувязі РУП «Белтэлекам» на паслугі тэлефаніі па IP-пратаколу, выкарыстоўваючы спецыяльнае абсталяванне, прызначанае пераўтвараць тэлефонны сігнал, выступіў у ролі пасярэдніка ў дастаўцы міжнароднага галасавога трафіку ў Рэспубліку Беларусь, паведамілі charter97.org у прэс-службе СК.

Такім чынам, цягам паўгода мужчына незаконна атрымаў даход у суме больш 41000 даляраў ЗША за пропуск трафіку ў абыход РУП «Белтэлекам», якое, у сваю чаргу, страціла больш як 2,8 мільярдаў рублёў у выглядзе страчаных плацяжоў ад міжнародных аператараў сувязі.

У сувязі са спецыфікай крымінальнай справы праведзены вялікі комплекс следчых дзеянняў, у тым ліку допыты сведак, вывучэнне дакументаў у офісе прадпрыемства, атрыманы вынікі даследавання змесціва сістэмных блокаў, спецыяльнага абсталявання і іншых радыёэлектронных прыладаў.

Акрамя таго, падчас ператрусу ў месцы жыхарства фігуранта выяўленая і канфіскаваная незарэгістраваная агнястрэльная зброя.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны следствам паводле ч. 2 арт. 295 (незаконнае набыццё, захоўванне і нашэнне агнястрэльнай зброі), ч. 2 арт. 216 (прычыненне шкоды праз здабыванне маёмасных выгод у выніку падману, злоўжывання даверам пры адсутнасці прыкмет крадзяжу, учыненае ў буйнай суме), ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 арт. 233 (прадпрымальніцкая дзейнасць, спалучаная з атрыманнем даходу ў асабліва буйнай суме) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках