4 траўня 2024, Субота, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-дарадца Пуціна распавёў, калі Расея пачне поўнамаштабнае ўварванне

8
Экс-дарадца Пуціна распавёў, калі Расея пачне поўнамаштабнае ўварванне

Пуцін звярнуўся да тактычнай паўзы ў канфлікце з Украінай праз свой візіт ва Усходнюю Азію і Аўстралію.

Эскалацыя гвалту не выгадная Пуціну, як мінімум, пакуль доўжацца ягоныя перамовы з міжнароднымі лідэрамі. Аднак Украіна павінна быць гатовая, што пасля вяртання ў Белакаменную, расейскі прэзідэнт можа атакаваць Украіну.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю ўкраінскай службе «Голоса Америки» выказаў былы дарадца Уладзіміра Пуціна - Андрэй Іларыёнаў.

З ягоных слоў, цягам двух-трох тыдняў заявы з Крамля і падзеі на ўсходзе Украіны дэманстравалі рост напружання ва ўкраінска-расейскім канфлікце. Расея істотна і актыўна павялічвала свае сілы на ўсходзе Украіны і падцягвала зброю наступальнага характару. Некалькі дзён таму рыторыка Крамля нечакана памякчэла. Іларыёнаў перасцерагае - Пуцін проста ўзяў тактычную паўзу.

«Гэтая паўза магчыма часткова звязаная з вынікамі выбараў у Кангрэс ЗША, але думаю ўсё ж у большай ступені, з цяперашнім візітам Пуціна ва Усходнюю Азію, а таксама форумамі АТЭС і «Вялікай дваццаткі». Відавочна, была прынятая пастанова, што падчас сустрэч Пуціна з замежнымі лідэрамі, абвастрэнне сітуацыі ва Украіне і новыя напады з боку Расеі створаць неспрыяльны фон для перамоваў», - мяркуе экс-дарадца Пуціна.

«Калі гэта правільная адзнака, то значыць: адразу па завяршэнні гэтых перамоваў, мы зноў убачым рост напружанасці, а магчыма і той наступ, пра які казалі і ўкраінскія, і расейскія, і заходнія назіральнікі», - дадаў ён.

Іларыёнаў перакананы: цяпер Уладзімір Пуцін апынуўся ў тупіку, бо ён не можа ўвесь час утрымліваць войскі на ўсходзе Украіны, не аддаючы ім ні загаду рухацца наперад, ні на выхад з Украіны.

«Ён павінен аддаць адзін з гэтых загадаў. І зрабіць гэта Пуцін павінен цягам вельмі кароткага тэрміну: ад некалькіх дзён да аднаго-двух тыдняў», - дапускае эксперт.

На ягоную думку, тое, што Пуцін вырашыў пачакаць з уварваннем, яшчэ не значыць, што ён адмовіўся ад такой ідэі наогул.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках