4 траўня 2024, Субота, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтазаводская лінія метро вачыма машыніста за 3 хвіліны (Відэа)

7

Такім менскае метро могуць бачыць толькі машыністы.

У сетцы з'явіўся відэаролік, зняты з кабіны цягніка. Уначы, калі падземка зачыненая для пасажыраў, цягнік выязджае з тупіка за станцыяй «Каменная Горка» і без прыпынкаў пралятае ўсе станцыі Аўтазаводскай лініі, піша onliner.by.

Паскоранае прайграванне відэа дазваляе за тры хвіліны ўбачыць усю Аўтазаводскую лінію ад «Каменнай Горкі» да «Магілёўскай», працягласць якой 18,1 км.

Праглядаючы відэа, можна заўважыць, як тунэль часта паварочвае то ўлева, то ўправа. Седзячы ў вагоне, гэтых адхіленняў амаль не адчуваеш. А паміж станцыямі «Моладзевая» і «Фрунзенская» з кабіны машыніста можна разгледзець нейкае падабенства платформы. Гэта задзел пад службовы злучальны тунэль з трэцяй лініяй.

- Здымка вялася досыць даўно. Як відаць на запісу, другі выхад са станцыі «Маладзёжная» яшчэ зачынены, - распавёў менчук па імені Алег, які размясціў ролік на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы. - Гэта відэа ў арыгінале ідзе блізу гадзіны. Цягнік ехаў у сярэднім 20 км/г, і мне прыйшлося значна яго паскорыць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках