4 траўня 2024, Субота, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы верхавод ДНР: Нічога не адчуў, калі збілі «Боінг», гэта проста шэраг смерцяў

27
Былы верхавод ДНР: Нічога не адчуў, калі збілі «Боінг», гэта проста шэраг смерцяў

Тэрарыст Аляксандр Барадай распавёў пра катастрофу «Боінга» ў Данбасе.

Былы паліттэхнолаг і «прэм'ер» тэрарыстычнай «ДНР» Аляксандр Барадай прызнаў, што, даведаўшыся пра падзенне на Данбасе Boeing, «нічога не адчуў, акрамя аднаго - трэба разабрацца, трэба ехаць і разабрацца».

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю Ксеніі Сабчак на тэлеканале «Дождь».

І пасля таго, як высветлілася, што самалёт пасажырскі, ягоныя адчуванні не змяніліся, «таму што вакол была вайна, былі смерці мірных людзей».

«Вядома, шкада што загінула 300 чалавек, але гэта проста шэраг смерцяў. Іх было шмат, мне таксама шкада тых жыхароў Данецка, ды і іншых гарадоў і вёсак Данбаса, якія гінулі пад набоямі, пад кулямі, пад бомбамі. Мне іх таксама шкада было, і тады шкада, і цяпер шкада. І тады шкада, і цяпер шкада тых, хто загінуў у гэтым самалёце. Але гэта не было нейкім выключным перажываннем», - патлумачыў былы верхавод тэрарыстаў.

Нагадаем, Boeing 777 кампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў збіты прарасейскімі тэрарыстамі і расейскімі дыверсантамі ў Данецкай вобласці 17 ліпеня. На борце знаходзіліся 298 чалавек, з іх 196 грамадзян Нідэрландаў, 45 грамадзян Малайзіі і 38 грамадзян Аўстраліі, усе яны загінулі. Дзевяць целаў пасажыраў яшчэ не апазнаныя.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках