3 траўня 2024, Пятніца, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент ратыфікаваў пагадненне аб асацыяцыі Малдовы з ЕЗ

6
Еўрапарламент ратыфікаваў пагадненне аб асацыяцыі Малдовы з ЕЗ

За дакумент прагаласавалі 529 чалавек.

Парламент Малдовы ўжо ратыфікаваў гэтае пагадненне

Пагадненне аб асацыяцыі было падпісанае ў Бруселі 27 чэрвеня - тады ж аналагічныя пагадненні былі заключаныя ЕЗ з Грузіяй і Украінай, піша РБК.

У эканамічнай частцы пагаднення прадугледжваецца скасаванне шэрагу пошлін, больш свабодны рух капіталу і ўзаемнае адкрыццё ўкраінскага і еўрапейскага рынкаў. Акрамя таго, Малдова дала абавязанні развіваць дэмакратыю і рынкавую эканоміку, выконваць асноўныя свабоды і паважаць правы чалавека.

Пасля падпісання пагаднення аб асацыяцыі паміж ЕЗ і Малдовай Расея ўвяла мытныя пошліны на малдаўскія тавары. Пошліны былі ўведзеныя на мяса, гародніну, садавіну, збожжавыя, цукар, соладавае піва і вінаграднае віно. З ліпеня Расея забараніла ўвозіць у краіну садавіну і плодаагароднінныя кансервы з Малдовы, быў уведзены ўзмоцнены кантроль над агародніннай прадукцыяй з Малдовы - памідорамі, агуркамі, капустай і бульбай. У кастрычніку былі забароненыя пастаўкі мяса з Малдовы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках