3 траўня 2024, Пятніца, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютчык з Менска спрабаваў прадаць $5 тысяч

9
Валютчык з Менска спрабаваў прадаць $5 тысяч

Паведамленні пра затрыманні валютчыкаў у Беларусі сталі з'яўляцца амаль штодня.

Аператыўнікі аддзела барацьбы з эканамічнымі злачынствамі (АБЭЗ) Першамайскага РУУС затрымалі менчука падазраванага ў незаконных валютна-абменных аперацыях. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Першамайскага РУУС.

41-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, прадаў супрацоўнікам падатковых органаў, якія выступілі ў ролі звычайных пакупнікоў, 5 тысяч даляраў. Адразу пасля ўгоды парушальніка затрымалі аператыўнікі.

Складзены адміністрацыйны пратакол. За незаконныя абменныя аперацыі прадугледжаны штраф і канфіскацыя прадмета ўгоды. Грамадзяне, што сістэматычна займаюцца незаконнымі валютнымі аперацыямі, могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.

Нагадаем, учора двое менчукоў былі затрыманыя ў падазрэнні ў незаконных валютна-абменных аперацыях у асабліва буйных сумах.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках