3 траўня 2024, Пятніца, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Уварванне ва Украіну - толькі частка вялікага плана Пуціна

20
Forbes: Уварванне ва Украіну - толькі частка вялікага плана Пуціна

Расея вядзе падрыхтоўку да поўнамаштабнай вайны.

Назіральнікі пацвярджаюць вялікую колькасць людзей і тэхнікі на мяжы з Украінай. 7000 жаўнераў ужо знаходзяцца на тэрыторыі краіны, больш за 50 000 чакаюць ля мяжы разам з сотнямі танкаў, БТРаў, ракетных установак, гаўбіц. Гэта называюць эскалацыяй канфлікту, аднак на самай справе - гэта паўнавартаснае ўварванне. Яно пачалося з Крыма і доўжыцца ў Данбасе, піша Цензор.нет са спасылкай на аўтара амерыканскага выдання Forbes Мелік Кайлана.

«На самой справе мы цяпер назіраем падрыхтоўку да паўнавартаснай вайны паводле грузінскага сцэнару: спачатку ўзброіць сепаратыстаў, потым паслаць рускія войскі пад прыкрыццём сепаратыстаў, давесці ўсё да кіпення і распачаць атаку па поўнай праграме», - піша журналіст. У дадатак да ўсяго - яшчэ два факты: Пуцін толькі што падпісаў дамову аб пашырэнні іранскай ядзернай інфраструктуры. І правёў строгую размову з турэцкім прэзідэнтам Эрдаганам, прыстрашыўшы перашкодзіць Турцыі, калі тая адважыцца пачаць вайсковыя дзеянні супраць Сірыі, піша Кайлан.

- Чаму ўсё гэта адбываецца цяпер? - пытаецца журналіст. Пару гадоў таму ён пачаў пісаць кнігу пра Расею і Кітаі і новую халодную вайну, якую яны планавалі. «На момант, калі мы пачалі пісаць, шаленства Пуціна было прадказальным, але ўсё яшчэ ў будучыні. Праз некалькі гадоў, калі мы скончылі, усё, што мы прадракалі, ужо пачало адбывацца. Гэта ўсё нескладана прадбачыць, калі ўбачыць схему. Не трэба шмат намаганняў, каб гэта ўбачыць - але ніхто не хацеў. А цяпер ужо нельга не бачыць», - піша ён.

Кайлан развівае сваю думку далей: «Мы ўсе загіпнатызаваныя і нерашучыя перад тварам пуцінскіх хадоў, ягонай неверагоднай хлуснёй, схаванай прама ва ўсіх на вачах, ягонай прамалінейнай жорсткасцю. Мы адмаўляемся прыняць увесь маштаб ягонага стратэгічнага дырыжавання глабальных канфліктаў. Часткова таму, што гэта здаецца дзёрзкім і цынічным па-за ўсякім праўдападабенствам, часткова таму, што мы на Захадзе так не можам у нашы дні, а часткова яшчэ і таму, што мы баімся новай сусветнай вайны. А гэта ўсё ёсць у ягоных разліках», - піша журналіст амерыканскага выдання.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках