29 красавiка 2024, панядзелак, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International: Беларусь павінна спыніць пакаранні

13
Amnesty International: Беларусь павінна спыніць пакаранні

Amnesty International глыбока занепакоеная тым, што асуджанаму да смерці Эдуарду Лыкаву ў Беларусі пагражае непазбежнае пакаранне.

Ён быў прызнаны вінаватым і прысуджаны да смяротнага пакарання 26 лістапада 2011 Менскім абласным судом за пяць забойстваў, учыненых ў 2002, 2004 і 2011 гадах. Эдуард Лыкаў быў затрыманы ў верасні 2011 года пасля пятага забойства ў вёсцы Ждановічы, недалёка ад Менска. Інфармацыя аб пакаранні яго смерцю была агучаная толькі 20 снежня 2011 года. Паводле афіцыйных крыніцаў, ён быў бяздомным і ўжо адбыў некалькі тэрмінаў турэмнага зняволення за крадзяжы, хуліганства і нявыплату аліментаў, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Пасля нядаўняга паведамлення аб выкананні смяротнага прысуду ў дачыненні да Аляксандра Грунова ў пачатку лістапада, беларускія праваабаронцы паведамілі Amnesty International аб узрастанні рызыкі, што Эдуард Лыкаў таксама будзе пакараны, паколькі прысуды часта выконваюцца адзін за адным без папярэдняга паведамлення.

Пасля 24 месяцаў, цягам якіх не выконваліся смяротныя прысуды, у 2014 годзе ў Беларусі ўжо былі пакараныя трое вязняў. Як мяркуюць, Рыгор Юзэпчук і Павел Сялюн былі расстраляныя ў красавіку.

Amnesty International звяртаецца да ўладаў Беларусі з патрабаваннямі:

- Неадкладна замяніць смяротны прысуд Эдуарду Лыкаву на тэрмін зняволення;

- Неадкладна абвясціць афіцыйны мараторый на выкананне ўсіх смяротных прысудаў з мэтай скасавання смяротнага пакарання ў Беларусі;

- Забяспечыць грамадскі доступ да поўнай інфармацыі аб прымяненні смяротнага пакарання ў Беларусі, а таксама поўны доступ сям'і і адвакатаў да зняволеных і звестках аб іх справах.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках