4 траўня 2024, Субота, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Польшчы дэпартавалі расейскага шпіёна

3
З Польшчы дэпартавалі расейскага шпіёна

Расейскага «дыпламата» выправадзілі з Польшчы праз абвінавачванні ў шпіянажы.

Аб гэтым піша выданне «Rzeczpospolita» (пераклад - charter97.org).

Дыпламат быў адказны за вярбоўку супрацоўнікаў польскага міністэрства абароны, падпалкоўніка Збігнева, які падазраецца ў шпіянажы для Расеі.

За супрацоўнікам амбасады, падазраваным вайсковымі адмысловымі службамі ў тым, што з'яўляецца афіцэрам Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба ВС РФ, пастаянна назіралі. Цяпер ён знаходзіцца за межамі Польшчы.

- Старанна былі правераныя ўсе ягоныя кантакты. А адным з іх быў Збігнеў, - сказаў газеце супрацоўнік міністэрства абароны Польшчы.

Паводле інфармацыі газеты, падпалкоўнік пазнаёміўся з афіцэрамі ГРУ падчас урачыстых мерапрыемстваў на воінскіх могілках Чырвонай арміі, якія ён арганізаваў ва ўсёй Польшчы. Афіцэр быў намеснікам дырэктара Дэпартамента адукацыі і прасоўвання абараназдольнасці Міністэрства абароны Польшчы. Ён падазраецца ў перадачы расейцам інфармацыі аб дысцыплінарных спагнаннях у дачыненні да польскіх вайскоўцаў. Расейцы маглі атрымаць ад яго нават некалькі сотняў прозвішчаў вайскоўцаў, у дачыненні да якіх распачатыя дысцыплінарныя працэдуры.

Падпалкоўніку пагражае да 15 гадоў турмы. Суд прымяніў да яго арышт праз асцярогі, што падазраваны схаваецца ад праваахоўных органаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках