4 траўня 2024, Субота, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Morcheeba шукаюць беларускі гурт для разагрэву

4
Morcheeba шукаюць беларускі гурт для разагрэву

15 снежня ў Менску ўпершыню выступіць брытанскі гурт Morcheeba, чые меладычныя песні пакарылі сэрцы мільёнаў па ўсім свеце.

У беларускіх музыкаў ёсць шанец выступіць на разагрэве. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі арганізатары канцэрта.

Гурт Morcheeba, вядомая па хітам «The Sea», «Rome Was not Built in A Day», «World Looking In», «Otherwise» прыедзе да нас з лепшымі песнямі і ў залатым складзе. Два гады таму ў калектыў вярнулася вакалістка Скай Эдвардс, чый непараўнальны вакал упрыгожваў ўсе самыя вядомыя альбомы гурта.

- Мы ведаем, што ў Беларусі таксама ёсць цікавая і якасная музыка, таму мы прапанавалі Morcheeba узяць кагосьці на разагрэў. Яны папрасілі даслаць песні трох музыкаў, што найбольш пасуюць на іх погляд. Мы абярэм іх праз конкурс. Хацелася б, каб гэта быў хтосьці сучасны і меладычны, - кажа Павел Багдановіч, дырэктар маркетынгу ТАА «КанцэртХоллГрупп».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках