3 траўня 2024, Пятніца, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску стартаваў «Месяц польскай літаратуры»

У Менску стартаваў «Месяц польскай літаратуры»

12 лістапада ў Менску адкрыўся мультыжанравы фестываль «Месяц польскай літаратуры з кнігарняй «ЛогвінаЎ».

Некалькі разоў на тыдзень на розных культурных пляцоўках беларускай сталіцы будуць праходзіць літаратурныя, музычныя, гістарычныя, мастацкія і тэатральныя мерапрыемствы з удзелам літаратараў, гісторыкаў, музыкаў і актораў з Польшчы і Беларусі, піша БелаПАН.

Акрамя таго, штодня ў кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37а) можна наведаць самы вялікі ў Беларусі аддзел з польскімі кнігамі на польскай і беларускай мовах «Польская Шафа».

Увечары 12 лістапада пасля адкрыцця фестывалю адбыўся канцэрт паэта Андрэя Хадановіча і яго бэнда, прысвечаны творчасці барда часоў «Салідарнасці» Яцэка Качмарскага. Публіцы быў прадстаўлены музычны дыск «Муры» з беларускімі версіямі песень Качмарскага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках