4 траўня 2024, Субота, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашчадбанк РФ пазычыць «Беларуснафце» 24 мільёны

3
Ашчадбанк РФ пазычыць «Беларуснафце»  24 мільёны

Сродкі пойдуць на фінансаванне філіяла прадпрыемства ў Эквадоры.

ААТ «Ашчадбанк Расеі» падпісаў крэдытную дамову з РУП «Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта» аб прадстаўленні неаднаўляльнай крэдытнай лініі на 36 месяцаў з лімітам 24 млн еўра. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе банка.

Крэдытная лінія была структураваная з удзелам ААТ «БПС-Ашчадбанк» - даччынага банка ААТ «Ашчадбанк Расеі» ў Беларусі, які ўзяў актыўны ўдзел у фінансавай і юрыдычнай экспэртызе ўгоды.

Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта» створанае ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі. У склад дзяржаўнага вытворчага аб'яднання «Беларуснафта» ўваходзяць больш за 40 нафтаздабываючых, нафтасервісных, інжынірынгавых, праектных, газаперапрацоўчых і збытавых падраздзяленняў і прадпрыемстваў у Беларусі, Расеі, Украіне, Венесуэле, Эквадоры, Польшчы. Збытавая сетка кампаніі налічвае 535 аўтазаправачных станцый, у тым ліку 235 аўтагазазаправачных.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках