4 траўня 2024, Субота, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мяне насцярожвае сітуацыя ў Гарадзенскай вобласці

55
Лукашэнка: Мяне насцярожвае сітуацыя ў Гарадзенскай вобласці

Дыктатар папрасіў старшыню КДБ прааналізаваць сітуацыю ў Гарадзенскай вобласці.

Лукашэнка заявіў, што яго насцярожвае сітуацыя ў гэтым рэгіёне і папрасіў Валерыя Вакульчыка даць інфармацыю што да яго, піша «Інтэрфакс».

«Мяне яна не проста насцярожвае, а я памятаю, што было раней. Там жа быў адзіны выпадак у краіне, калі застрэлілі губернатара. І зразумела, якія гэта былі праявы. Ды і ведаю, што памкненні на Гарадзенскую вобласць у асобных дзяржаў занадта празмерныя» , - сказаў Лукашэнка, прымаючы ў чацвер Вакульчыка з дакладам.

Дыктатар звярнуў увагу на працу Камітэта дзяржбяспекі ў папярэджанні правапарушэнняў, перш за ўсё, карупцыйных.

«Так, ёсць некаторыя матэрыялы, вельмі сур'ёзныя. Паводле многіх вашых матэрыялаў мы спынілі дзейнасць асобных «спрытнякоў» як у сферы бізнэсу, так і ў дзяржаўных органах улады. Але, аналізуючы гэты працэс, мяркую, што гэтая праца недастатковая», - сказаў ён.

Ён адзначыў, што яго хвалюе недастатковасць працы пракуратуры ў гэтым кірунку. «Але ў вас ёсць спецыяльныя метады, усё роўна пракуратура без вас не абыдзецца, нават дзейнічаючы ў сваіх кірунках», - сказаў Лукашэнка.

Правадыр арыентаваў тэрытарыяльныя органы КДБ на аналіз сацыяльна-палітычнай, эканамічнай абстаноўкі ў рэгіёнах, падаючы комплексную інфармацыю.

«Я хачу ведаць вашу пазіцыю, вашу кропку гледжання, яна павінна быць непрадузятай і абсалютна аб'ектыўнай, тым больш, што вы глыбей можаце паглядзець на нейкія прычынна-выніковыя сувязі», - сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, у 1993 годзе старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Дзмітрый Арціменя быў забіты стрэламі з пісталета ля пад'езда свайго дома. Гэта адзіны беларускі кіраўнік такога высокага рангу, які быў забіты пасля пачатку перабудовы. Пасля смерці першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі Пятра Машэрава - найбольш высокапастаўлены кіраўнік, які загінуў да выхаду на пенсію або ў адстаўку.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках