3 траўня 2024, Пятніца, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Расея ўзмацняе вайсковую прысутнасць ля берагоў ЗША

2
The Wall Street Journal: Расея ўзмацняе вайсковую прысутнасць ля берагоў ЗША

Расея ўзмоцніць вайсковыя патрулі далёкай авіяцыі на яшчэ большай адлегласці ад яе межаў.

Палёты будуць здзяйсняцца аж да Мексіканскага заліва і Карыбскага басейна. Пра гэта заявіў у сераду міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу, паведамляе The Wall Street Journal (пераклад - Инопресса.ру).

«У сітуацыі, якая склалася, мы вымушаныя забяспечваць вайсковую прысутнасць у заходняй частцы Атлантычнага і ва ўсходняй частцы Ціхага акіянаў, у акваторыі Карыбскага басейна і Мексіканскага заліва, а таксама весці паветраную выведку дзейнасці ўзброеных сіл замежных дзяржаў і марскіх камунікацый з прымяненнем самалётаў далёкай авіяцыі», - сказаў Шайгу на пасяджэнні Калегіі вайсковага ведамства.

На пытанне аб расейскіх вучэннях у Мексіканскім заліве афіцыйны прадстаўнік Пентагона палкоўнік Стыў Уорэн адказаў, што Расея праводзіла там вайсковыя вучэнні і раней, і што палёты праводзяцца над міжнароднымі водамі. Аднак ён падкрэсліў важнасць таго, каб Масква «праводзіла палёты бяспечна і ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі», паведамляе выданне.

«Войска трэніруецца. Расейцы трэніруюцца. Мы трэніруемся. Я не збіраюся ўдавацца ў параўнанне расейскіх і амерыканскіх вучэнняў», - заявіў палкоўнік Уорэн.

«Самі па сабе тыя віды палётаў, якія яны рабілі, - тыя ж самыя, якія мы ўбачым, - заявіў у мінулым месяцы высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША. - Так што яны не з'яўляюцца асабліва небяспечнымі або правакацыйнымі як такія. У большай ступені здзіўляе іх маштаб, частата і сталасць, з якімі яны адбываюцца. Вось гэта турбуе».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках