4 траўня 2024, Субота, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пакінула Расею без рухавікоў для ракет

27
Украіна пакінула Расею без рухавікоў для ракет

Праз 9 месяцаў пасля ўварвання ва Украіну спыненыя пастаўкі Расеі малапамерных газатурбінных рухавікоў для крылатых ракет.

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар расейскай карпарацыі «Тактычнае ракетнае ўзбраенне» Барыс Абносаў, паведамляе РІА «Новости».

«На гэты момант супрацоўніцтва з Украінай прыпыненае цалкам ва ўсіх кірунках», - сказаў Абносаў журналістам на Міжнароднай авіяцыйна-касмічнай выставе «AirshowChina».

З ягоных слоў, пастаўкі могуць быць адноўленыя толькі пры ўмове прыняцця адпаведнай палітычнай пастановы на ўзроўні кіраўніцтва дзвюх краін.

Раней паведамлялася, што Украіна замовіла Матор Січ выраб 10 верталётаў Мі-8 для Узброеных сіл і 3 - для Нацыянальнай гвардыі.

Фота: EPA

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках