4 траўня 2024, Субота, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналагавае ТБ у Беларусі адключаць праз паўгода

14
Аналагавае ТБ у Беларусі адключаць праз паўгода

Аналагавае тэлебачанне будзе цалкам адключанае ў Беларусі да 15 траўня 2015 года.

Пра гэта паведаміў сёння начальнік упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Павел Петрулевіч

на прэс-канферэнцыі «Аб ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўкаранення лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання ў Беларусі да 2015 года», паведамляе БелТА.

«Да траўня 2015 года ўсе аналагавыя дэцыметровыя тэлевізійныя перадатчыкі будуць выключаныя на ўсіх перадаючых станцыях краіны. 15 траўня трансляцыя аналагавага сігналу будзе спыненая на галоўнай станцыі краіны ў Калодзішчах», - удакладніў Павел Петрулевіч.

На 11 лістапада гэтага года лічбавае тэлевяшчанне стандарту DVB-T першага пласта нацыянальнага абсягу ўжо даступнае 97,81% насельніцтва рэспублікі. Да траўня 2015 лічбавае тэлевізійнае вяшчанне будзе даступнае 99,8% насельніцтва.

Для прыёму абавязковага агульнадаступнага пакета тэлепраграм неабходныя тэлевізары з падтрымкай стандарту DVB-T і фармату кадавання MPEG-4 або лічбавая тэлевізійная прыстаўка з аналагічнымі параметрамі, якая падключаецца да звычайнага тэлевізара.

У Беларусі дзейнічае Дзяржаўная праграма па ўкараненні лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання да 2015 года. Для інфармавання насельніцтва аб пераходзе на лічбавае эфірнае тэлевяшчанне створана служба даведак, на якую можна патэлефанаваць па кароткім нумары 172. За 2014 у службу паступіла ўжо больш за 24 тысячы званкоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках