3 траўня 2024, Пятніца, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца кіраўніка СБУ: Пуцін ходзіць з запальнічкай па АЗС

13
Дарадца кіраўніка СБУ: Пуцін ходзіць з запальнічкай па АЗС

Прэзідэнт Расеі ўвайшоў у ролю «дрэннага хлопца» і зладзіў псіхалагічную гульню, каб прадэманстраваць сваю магутнасць.

Пра гэта ў каментары gordonua.com заявіў дарадца кіраўніка Службы бяспекі Украіны Маркіян Лубкіўскі.

«З аднаго боку, гэта гульня на нервах, спроба паказаць свету сілу і ўсемагутнасць. Там з'явіўся самалёт, тут з'явілася судна, там зайшлі на тэрыторыю Украіны. Гэта стварэнне ва ўсіх адчування несапраўднай нервознасці і несапраўднай сілы Расейскай Федэрацыі. Я б гэта ахарактарызаваў як цынічную правакацыю і проціпастаўленне сябе ўсяму свету. Пуцін увайшоў у гэтую ролю, і ён спрабуе гэтую ролю гуляць. Роля Bad Guy яму падабаецца, і яго мозг цалкам акупаваны жаданнем быць ім», - адзначыў Лубкіўскі.

Разам з гэтым дарадца кіраўніка СБУ мяркуе, што такая сітуацыя нясе ў сабе патэнцыйную небяспеку, бо можа справакаваць глабальны канфлікт.

«А з іншага боку, гэтая сітуацыя нясе вельмі сур'ёзную пагрозу, паколькі яна запускае ў баявую гатоўнасць механізмы процідзеяння такім правакацыям, а адпаведна, вельмі мала трэба для таго, каб гэтая сітуацыя, будучы справакаванай, магла падарвацца лакальным, а потым ужо і глабальным канфліктам, - мяркуе Маркіян Лубкіўскі. - Такая няўдалая гульня або намер паказаць сябе як вялікую дулю, нясе рызыкі, якія супастаўныя з хаджэннем з запальнічкай на аўтазаправачнай станцыі. Для таго, каб успыхнуў сур'ёзны сусветны пажар, трэба мала».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках