4 траўня 2024, Субота, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы стварылі для Масквы першы двухпавярховы цягнік

14
Беларусы стварылі для Масквы першы двухпавярховы цягнік

Прэзентацыя першага маскоўскага двухпавярховага цягніка, выпушчанага на сумесным прадпрыемстве Stadler Minsk, прайшла сёння.

Яна адбылася ў Маскве ў лакаматыўным дэпо імя Ільіча (Беларускі вакзал), паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу амбасады Беларусі ў Расеі.

У цырымоніі ўзялі ўдзел мэр Масквы Сяргей Сабянін, пасол Беларусі ў Расеі Ігар Петрышэнка, генеральны дырэктар кампаніі Stadler Rail Group Петэр Шпулер, генеральны дырэктар кампаніі «Аэроэкспресс» Аляксей Крываручка.

Сімвалічны ключ ад першага двухпавярховага «Аэроэкспресса» гендырэктар кампаніі Stadler Rail Group Петэр Шпулер перадаў гендырэктару кампаніі «Аэроэкспресс» Аляксею Крываручку. «Сёння адбылася знакавая падзея для ўсяго расейскага грамадства - першы двухпавярховы цягнік еўрапейскага ўзроўню прыбыў у Расею», - сказаў на цырымоніі Аляксей Крываручка.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін агледзеў цягнік і адзначыў, што суперсучасны вагон «Аэроэкспресса» ўяўляе сабой абсалютна новае пакаленне грамадскага транспарту і дасць магчымасць значна павялічыць колькасць пасажыраў.

«Для нас гэта вельмі важны праект у сілу таго, што толькі ў гэтым годзе будзе перавезена каля 18 млн пасажыраў. Можаце сабе ўявіць, калі б гэтыя 18 млн апынуліся на дарогах, якія вядуць у аэрапорты Масквы. Гэта быў бы поўны калапс», - сказаў маскоўскі кіраўнік горада. Ён выказаў надзею, што ў бліжэйшыя 3-4 гады практычна ўвесь рухомы склад «Аэроэкспресса» будзе заменены на новы.

Першы двухпавярховы «Аэроэкспресс» атрымаў назву «Аэроэкспресс Еўразія». Цягнік спраектаваны адмыслова пад расейскія кліматычныя ўмовы, якія могуць вар'іравацца ад мінус 50 да плюс 40 градусаў. Наступным этапам стануць комплексныя выпрабаванні і працэдура сертыфікацыі на эксперыментальным кальцы ў Шчарбінцы. Пачатак камерцыйнай эксплуатацыі першага цягніка прызначаны на чэрвень 2015 года, а апошні з партыі, дваццаць пяты, цягнік пачне перавозіць пасажыраў у чэрвені 2016 году. Заводам кампаніі Stadler у горадзе Альтэнрэйн (Швейцарыя) будуць выпушчаныя чатыры цягнікі. Пусканаладачныя работы будуць праводзіцца на заводзе беларуска-швейцарскага прадпрыемства Stadler Minsk ў Фаніпалі, пасля чаго цягнікі будуць адпраўленыя ў Расею. Астатняя партыя (21 цягнік) будзе выпушчаная ў Беларусі. Новыя цягнікі будуць прыбываць у Маскву з перыядычнасцю ў два-тры тыдні. Кошт кантракту на пастаўку двухпавярховых цягнікоў складае 685 млн еўра (з улікам ПДВ і апцыёна на 54 вагоны). Кампанія закупляе 25 электрацягнікоў, з іх 16 - у чатырохвагоннай састаўнасці, дзевяць - у шасцівагоннай. У гадзіны пік цягнікі будуць кампанавацца 4+4 або 4+6. Тэрмін службы цягнікоў складзе да 40 гадоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках