4 траўня 2024, Субота, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Томаш Семоняк: Цана агрэсіі супраць Польшчы павінна быць вельмі высокай

1
Томаш Семоняк: Цана агрэсіі супраць Польшчы павінна быць вельмі высокай

Міністр абароны Польшчы занепакоены ростам актыўнасці расейскіх войскаў ва Украіне.

- Я пацвярджаю, а NATO кажа пра гэта гучна, што мы зноў назіраем рост расейскага прысутнасці ў Украіне - сказаў у праграме «Kropka nad i» тэлеканала TVN24 Томаш Семоняк. Паводле яго ацэнкі, гэта можа азначаць, што расейска-ўкраінскі канфлікт абвострыцца зноў. - Гэта рэальна вельмі непакоіць - падкрэсліў ён.

Кіраўнік міністэрства абароны Польшчы заявіў, што ў Варшаве ўважліва назіраюць за сітуацыяй у Данбасе.

- Гэта вайсковая прысутнасць, тут справа не ідзе пра сепаратыстаў - падкрэсліў ён. - Гэта можа азначаць, што сітуацыя зноў вернецца да этапу вострага канфлікту, а менскія пагадненні будуць парушацца.

Семоняк пракаментаваў таксама сітуацыю з абараназдольнасцю Польшчы. Ён падкрэсліў, што важна пабудаваць такую сілу адпужвання, каб незалежна ад таго, што будзе рабіць NATO, цана агрэсіі супраць Польшчы была высокай.

- Справа ў тым, каб у Польшчы быў такі патэнцыял нават у дачыненні да самых магутных ворагаў - цана агрэсіі супраць нашай дзяржавы была занадта высокай. Многія дзяржавы менавіта на гэтым засноўваюць сваю дактрыну, напрыклад Ізраіль - сказаў палітык. - Я тут вяртаюся да дактрыны «польскія іклы», сфармуляванай Дональдам Тускам яшчэ да крызісу, пра тое, што мы павінны валодаць неабходнай зброяй. Цяпер мы пачынаем гэта праводзіць у жыццё.

Семоняк дадаў таксама, што ў Польшчы такі абаронны патэнцыял, што палякі могуць адчуваць сябе бяспечна і спакойна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках